Загорский УПК детский сад — базовая школа

Отдел по образованию Пружанского райисполкома

Книга Беларуси XIV-XVIII веков
Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Архивы

Яндекс.Метрика

Дзень маці: ярка, цікава, запамінальна

Цеплынёй атуліць сонейка зямлю.

Мілая матуля, я цябе люблю.

Мне з табой утульна,

І спяваю я:

“Мамачка, матуля, любая мая”.

Пад такім дэвізам прайшло свята, прысвечанае нашым дарагім матулям. Дзеткі і іх мамы ўдзельнічалі ў  конкурсах, разам спявалі, адгадвалі загадкі, выконвалі розныя заданні. Дзеці з завязанымі вачыма знаходзілі рукі сваёй матулі, гаварылі ей добрыя і ласкавыя словы, а напрыканцы свята разам вадзілі карагод. Вялікі дзякуй, дарагія матулі, за Вашу цеплыню і любоў.

Агульнашкольная інфармацыйная гадзіна

8 кастрычніка прайшла агульнашкольная інфармацыйная гадзіна «Сямейныя каштоўнасці ў праваслаўі. Міфы і праўда аб пірсінгу і татуіроўках». Школьнікі даведаліся аб тым, ці шкодныя тату і пірсінг для здароўя; што такое пірсінг і татуіроўка; чаму царква не падтрымліваетакія дзеянні ў адносінах да свайго цела.

Сустрэча з медыцынскім работнікам

8 кастрычніка адбылася чарговая сустрэча з фельчарам Смалянскага ФАПа Грыцэвічам Аляксандрам Фёдаравічам. Ён расказаў дзецям аб грыпе і аб тым, што патрэбна рабіць прышчэпкі ад гэтага ворага чалавека.

Изображение

Будні ў дашкольнай групе

У нашай дашкольнай групе 14 дзетак і вельмі добрая і працавітая выхавальніца Харлановіч Ніна Васільеўна.  Яна заўсёды з намі чытае, малюе, гуляе. Заняткі па фізічнай культуры праводзіць Давідзенка Юлія Валер’еўна. Вось так цікава і насычана праходзіць наша жыццё.

Сустрэча з прадстаўніком РАНС

30 верасня,  з удзелам прадстаўніка РАНС Мысліўца Арцёма Алегавіча,  праведзена практычная адпрацоўка плана эвакуацыі.Изображение 023

Клуб «Юны алімпіец»

28 верасня, у адпаведнасці з планам работы, адбылося пасяджэнне  клуба «Юны алімпіец». Спачатку члены клуба працавалі ў спартыўнай зале, а потым прынялі актыўны удзел у спартыўнай гульні «Разведшкола»,  якая праводзілася на тэрыторыі ўстановы адукацыі.

Паштоўка для настаўніка

Напярэдадні Дня настаўніка ў нашай школе прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце, прысвечаны святу. Усе вучні з радасцю прынялі ўдзел у праводзімым конкурсе.

21 верасня — Міжнародны дзень міру

Мір — гэта аснова стабільнага жыцця. Гэта аснова развіцця краіны і ўсіх яе грамадзян. Мір дае нам мноства дабра і забяспечвае рэалізацыю правоў. У мірны час мы можам вучыцца і працаваць, развівацца ў матэрыяльным і маральным плане. Аб гэтым гаварылі нашы вучні  21 верасня.